STP для студэнтаў у скароце

Study Tours to Poland (STP) для студэнтаў з’яўляецца адной з першых польскіх цыклічных адукацыйных праграмаў, накіраваных на студэнцкую моладзь з Усходняй Еўропы. У яе межах студэнты прымаюць удзел у навучальных візітах у Польшчы.

Студэнты падаюцца да ўдзелу ў Праграме індывідуальна ў межах конкурсу. Візіты адбываюцца групамі па некалькі чалавек два разы на год – вясной і восенню. У межах Праграмы Польшчу наведвае штогод больш 200 чалавек.

Мэтай STP для студэнтаў з’яўляецца паказ розных аспектаў жыцця ў Польшчы, прадстаўленне сістэмных зменаў і мадэрнізацыі, а таксама вопыта прысутнасці ў еўрапейскіх структурах. Адначасова вельмі важным з’яўляецца пазнаванне неўрадавага сектара і ўсіх формаў грамадскай актыўнасці.

Праграма візітаў студэнтаў ахоплівае:

Сустрэчы з лідэрамі грамадскага жыцця ў Польшчы

Візіты ва ўладныя ўстановы і ў грамадскія арганізацыі

Сустрэчы з прадстаўнікамі навучальных асяродкаў – уладамі навучальных установаў, выкладоўцамі і студэнтамі, формамі грамадскай актыўнасці студэнтаў

Прэзентацыі інавацый у бізнэсе і ў эканамічнай дзейнасці

Прэзентацыі неўрадавых арганізацый, іх месца ў грамадстве, дыялогу з уладамі розных узроўняў і дзейнасці на карысць лакальных грамадскасцяў

Візіты ў рэдакцыі газет ці ў радыёвяшчальных і тэлевізійных станцыях, сустрэчы з журналістамі

Пазнаванне культуры і гісторыі Польшчы

Паказванне спецыфікі рэгіёнаў

Інтэграцыйныя і адукацыйныя майстар-класы, якія служаць атрыманню новых кампетэнцый

Важнай крыніцай натхнення з’яўляецца кантакт з іншымі ўдзельнікамі групы. Супольны візіт асобаў з розных краін ці рэгіёнаў дазваляе не толькі пазнаваць Польшчу, а таксама пазнаваць адзін аднаго, дазваляе прыгледзіцца як да адрозненняў і рознароднасці, так і да агульных элементаў нашай часткі Еўропы.

Навучальныя візіты арганізаваны і рэалізаваны праз дасведчаныя польскія няўрадавыя арганізацыі, якія былі вылучаны праз конкурс. Да гэтага часу студэнты гасцілі, у прыватнасці, у: Беластоку, Гданьску, Гдыні, Кракаве, Любліне, Лодзі, Новым Сончу, Ольштыне, Познані, Шчэціне, Свентахловіцах, Торуні, Варшаве і ў Вроцлаве.

 

Да ўдзелу ў STP запрашаюцца студэнты з Малдовы і Украіны.

Бягучая інфармацыя на тэму набора даступна на інтэрнэт-старонцы, fan page STP у Facebooku і на Інстаграме.

У STP могуць прымаць удзел:

  • асобы ва ўзросце 18-22 гадоў
  • грамадзяне  Малдовы і Украіны
  • асобы, якія навучаюцца ў пералічаных краінах
  • студэнты, якія маюць сапраўдны пашпарт
  • асобы, якія яшчэ не былі ўдзельнікамі STP для студэнтаў

Конкурс для студэнтаў

АБ’ЯЎЛЯЕМ НОВЫ КОНКУРС ДЛЯ СТУДЭНТАЎ!

 

 

kalendarz rekrutacji

Вы актыўныя, адкрытыя, хочаце атрымаць новы вопыт, пашырыць гарызонты, пазнаёміцца з аднагодкамі

FAQ

Ці абавязковай ўмовай удзелу ў конкурсе з’яўляецца наяўнасць сапраўднага пашпарту?

Так. Гэты дакументы абавязковы для выканання фармальных умоваў удзелу ў конкурсе.

Ці можна прыняць удзел у конкурсе, калі не выконваецца ўзроставы крытэрый?

Нельга. У гэтым выпадку няма значэння ці ўзрост большы на некалькі дзён ці на некалькі месяцаў.

Ці прымаючы ўдзел у конкурсе павінен выконваць усе фармальныя ўмовы?

Так. Гэта абавязкова, каб прыняць удзел у конкурсе.

Ці можна выбраць месца візіта?

Не. Гэта рашэнне арганізацыі, якая кіруе Праграмай. Візіты ва ўсе гарады маюць задачу рэалізацыі той самай мэты і ахопліваюць падобныя пытанні.

Ці рэкамендацыя можа быць напісана выкладчыкам?

Рэкамендацыя служыць лепшаму знаёмству з кандыдатам/ткай да ўдзелу ў STP, асабліва з яго па-за навучальнай і па-за універсітэцкай актыўнасцю. Дасягненні ў навучальнай установе паказваюць адзнакі, якія знаходзяцца ў залікоўцы, а іншая інфармацыя размешчана ў анкеце. Рэкамендацыя не павінна паўтараць, а больш павінна ўносіць новыя веды пра кандыдата/тку, пра яго актыўнасць, асабістыя рысы, працу ў групе, зацікаўленасці і т.п.