Праграма візітаў студэнтаў ахоплівае:
Сустрэчы з лідэрамі грамадскага жыцця ў Польшчы
Візіты ва ўладныя ўстановы і ў грамадскія арганізацыі
Сустрэчы з прадстаўнікамі навучальных асяродкаў – уладамі навучальных установаў, выкладоўцамі і студэнтамі, формамі грамадскай актыўнасці студэнтаў
Прэзентацыі інавацый у бізнэсе і ў эканамічнай дзейнасці
Прэзентацыі неўрадавых арганізацый, іх месца ў грамадстве, дыялогу з уладамі розных узроўняў і дзейнасці на карысць лакальных грамадскасцяў
Візіты ў рэдакцыі газет ці ў радыёвяшчальных і тэлевізійных станцыях, сустрэчы з журналістамі
Пазнаванне культуры і гісторыі Польшчы
Паказванне спецыфікі рэгіёнаў
Інтэграцыйныя і адукацыйныя майстар-класы, якія служаць атрыманню новых кампетэнцый
Конкурс для студэнтаў
АБ’ЯЎЛЯЕМ НОВЫ КОНКУРС ДЛЯ СТУДЭНТАЎ!
Вы актыўныя, адкрытыя, хочаце атрымаць новы вопыт, пашырыць гарызонты, пазнаёміцца з аднагодкамі
FAQ
Ці абавязковай ўмовай удзелу ў конкурсе з’яўляецца наяўнасць сапраўднага пашпарту?
Так. Гэты дакументы абавязковы для выканання фармальных умоваў удзелу ў конкурсе.
Ці можна прыняць удзел у конкурсе, калі не выконваецца ўзроставы крытэрый?
Нельга. У гэтым выпадку няма значэння ці ўзрост большы на некалькі дзён ці на некалькі месяцаў.
Ці прымаючы ўдзел у конкурсе павінен выконваць усе фармальныя ўмовы?
Так. Гэта абавязкова, каб прыняць удзел у конкурсе.
Ці можна выбраць месца візіта?
Не. Гэта рашэнне арганізацыі, якая кіруе Праграмай. Візіты ва ўсе гарады маюць задачу рэалізацыі той самай мэты і ахопліваюць падобныя пытанні.
Ці рэкамендацыя можа быць напісана выкладчыкам?
Рэкамендацыя служыць лепшаму знаёмству з кандыдатам/ткай да ўдзелу ў STP, асабліва з яго па-за навучальнай і па-за універсітэцкай актыўнасцю. Дасягненні ў навучальнай установе паказваюць адзнакі, якія знаходзяцца ў залікоўцы, а іншая інфармацыя размешчана ў анкеце. Рэкамендацыя не павінна паўтараць, а больш павінна ўносіць новыя веды пра кандыдата/тку, пра яго актыўнасць, асабістыя рысы, працу ў групе, зацікаўленасці і т.п.