ПРАФЕСІЯНАЛЫ

STP для прафесіяналаў

Мэтай STP для прафесіяналаў з’яўляецца дзяленне польскім досведам пабудовы і функцыянавання дзяржаўных установаў, грамадзянскай супольнасці, свабоднарынкавай эканомікі і еўрапейскай інтэграцыі праз арганізаваныя ў Польшчы навучальныя візіты. Прапанова STP накіравана да прафесіяналаў з краін Усходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі. Праграма візітаў дапасоўваецца да патрэбаў кожнай групы; натхняе і паказвае рашэнні магчымыя для выкарыстання ў канкрэтных асяродках

Праграма мае таксама на мэце падтрымку і развіццё супрацоўніцтва з польскімі партнёрамі.

Тэматыка рэалізаваных візітаў:

  • Функцыянаванне ўрадавых структураў, цэнтральных установаў дзяржавы, міжнародных і еўрасаюзных установаў
  • Вопыт польскага самакіравання: падтрымка працэсаў дэцэнтралізацыі і рэформы самакіравання ў краінах дзеяння Праграмы
  • Дыялог і супрацоўніцтва адміністрацыі з неўрадавымі арганізацыямі
  • Механізмы дзеяння установаў культуры і гістарычнай памяці
  • Рэгіянальнае развіццё і трансгранічнае супрацоўніцтва
  • Дзейнасць эканамічных і фінансавых установаў
  • Прадпрымальніцтва і развіццё малога бізнэса
  • Развіццё сельскай мясцовасці і экалогія
  • Грамадскія правы ў прававой дзяржаве
  • Сістэма агульнай адукацыі і спецыяльная школа
  • Дзейнасць на карысць асобаў, якія знаходзяцца пад пагрозай грамадскага выключэння
  • Развіццё структур і адукацыя лідэраў неўрадавых арганізацый
  • Сродкі масавай камунікацыі і іх роля ў дэмакратычнай сістэме, прафесійнае ўдасканаленне журналістаў

У STP для прафесіяналаў могуць прымаць удзел прадстаўнікі Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Расіі, Грузіі, Казахстана, Кіргізіі, Малдовы, Таджыкістана, Украіны і Узбекістана.

За падтрымкай навучальнага візіта могуць звяртацца дзяржаўныя ўстановы, самаўрадавыя і грамадскія арганізацыі з краін, якія ахоплівае Праграма.

Візіты рэалізуюцца ў супрацоўніцтве з польскімі неўрадавымі арганізацыямі, якія маюць вопыт у рэалізацыі міжнародных праграмаў на ўсходзе. Заяўкі на ўдзел у праграме разглядаюцца бесперапынна да вычарпання бюджэтных сродкаў Праграмы STP у дадзеным годзе.

Візіты рэалізуюцца ў групах з некалькіх асобаў і працягваюцца каля тыдня. Удзельнікі прымаюць удзел у прэзентацыях, лекцыях, дыскусіях, сустрэчах з экспертамі і прадстаўнікамі самаўрадавых і ўрадавых установаў, грамадскіх і эканамічных арганізацый – практыкамі і тэарэтыкамі польскіх пераменаў. Праграмы візітаў апрацоўваюцца такім чынам, каб леш адпавядаць патрэбам наведваючых Польшчу спецыялістаў.

Стажыроўкі

STP для прафесіяналаў арганізуе стажыроўкі ў Польшчы.

Час прыбывання на стажыроўцы ўсталёўваецца ў залежнасці ад патрэбаў стажора і магчымасцяў прымаючай установы. Стажоры маюць магчымасць атрымаць веды па тэме функцыянавання ўстановы і распрацаваных рашэнняў.

У 2017 годзе рэалізаваны першыя стажыроўкі для 3-х асобаў. Кожны год у стажыроўцы прымаюць удзел 2-3 асобы.

Набор на стажыроўку

рэалізуецца як адказ на запыт, які быў сфармуляваны партнёрскімі арганізацыямі Праграмы ў краінах, дзе яна функцыянуе